У рамках культурнай барахолкі Open Шкаф http://openshkaf.org/ будзе працаваць наш charity shop!
Грошы сабраныя з продажу адзеньня пойдуць на лекаваньне Пеці Надточага http://www.chance.by/
Калі вы хочаце дапамагчы праэкту - прыходзьце на распродаж дзіцячага адзеньня і запрашайце 28-29 красавіка ў наш charity shop сяброў! Open Шкаф адбудзецца 28-29 красавіка на Казлова 3.
толькі што патэлефанаваў мужык з незнаёмага нумару м: вы ў нас пакупалі сціральную машыну, ана у вас работаіт? я: эээ, ну якбэ так. м: а вы не маглі бы пасматрэць, кагда вы её у нас бралі? я: ну я вабшчэта не дома.. но думаю, што бралі мы её дзета 6 сентябра. м: 6 сентябра? ну ладна, спасіба. я: а што случылась та?
адказам на апошняе пытаньне былі кароткія гудкі :) і чо спрашываецца думаць зараз? :/
чаму гэты месяц назвалі лістападам? на дрэвах ніводнага лісточка, усё абвалілася яшчэ ў кастрычніку. калі вылечыць зрок з вакна будзе відаць далёка-далёка... прапаную называць гэтыя 30 дзён бруднаногам, альбо кароткаднём. а асабіста для мяне ён быў пустакішэням і недасыпам.
брбрбр нешта са стылем. пэўна гэта на мяне кысь так уплывае.
жужа пільнуе голыя ногі. жужа паляўніца. як толькі палец вылазіць з-пад коўдры, яна кідаецца на яго з кіпцюрамі і спрабуе укусіць.
набылі жужы мышку, зробленую з кавалачка скуры з футрам. пакуль я гляджу на парашутыстаў, што павольна падаюць долу за вакном, жужа прынесла сваю новую сяброўку да талеркі з вадой і спрабуе яе напаіць. потым, такім самым чынам, кладзе яе ля ежы і зьдзіўляецца, чаму тая нічога ня есьць.
жужа мае яшчэ адну цацку: шарык са званочкам унутры. зраніцы яна цягне яе да нас у пакой і пачынае гуляцца. хаваю цацку ў шуфлядку са шкарпэткамі зьнізу шафы і пакідаю там маленькую шчылінку. вяртаюся з душа: жужа выцягула ўсе шкарпэткі на падлогу, але шарык ёй так і не паддаўся.
тое, што я тут не пішу, ня значыць, што я зьнік, памёр, застаўся без інтэрнэта альбо развучыўся ціскаць у патрэбных месцах па клявіятуры; гэта не сьведчыць, што са мной нічога не адбываецца, і, што я перастаў трапляць у недарэчныя гісторыі. не так даўно я здолеў прабіць дзірку ў ламінаванай столі Воліных бацькоў пры дапамозе коркі ад шампанскага, разьліць на сябе кубак гарбаты і захварэць на флюс за адзін вечар. таму можаце быць спакойнымі: я па-ранейшаму такі, якім быў, і зьмяняць свае прывабныя бакі не зьбіраюся :)
венік завалены непрагледжанымі фільмамі і непраслуханай музыкай, а надзея павялічыць дыскавую прастору зьмяньшаецца прапарцыйна падвышэньню за шыбай ртутнага слупка. карацей, жыцьцёвыя кропкі ды коскі пакуль атрымліваецца растаўляць удала і эврысінг гона бі олрайт. оўе.
зы яшчэ ўчора зьвячора зьявіўся чарговы незавершаны гештальт: вельмі хочацца паглядзець нерыжэсэрскую версію "русалкі", а то ж нельга вось так вось рэзка блін...
Чарговым ранкам ты адчыніш вокны Каб паглядзець на гэты шэры сьвет
Магічнымі пасамі робім надвор’е... Япрычына цёплай восені гыгыгы :) Шматкроп’е... Шмат Кро п’е... Кідаў не раз. А потым ізноўку браў у рукі чарку і піў. Рабіў выгляд, што ўсё нармальна, не адводзіў вачэй ад пранізьлівых позіркаў суседзяў і нікога не баяўся: п’яному мора па калена. Бывала такое, што яго калі-некалі адпускала. Тады ён пачынаў марыць, глядзець на неба і выцінаць аблокамі далягляд. Кро ніколі не думаў, што ён скончыцца. Ён любіў музыку ў стылі Ска. З музыкі пачалася ягоная закаханасьць да танцаў, дакладней да магічных пасаў, якія не маглі не ўплываць на надвор’е. “Вы куды? На двор?” “Yep”, - адказваў ён і, не зважаючы (а важыў ён не шмат) ні на кога, пачынаў сваю ранішнюю гімнастыку пасярод шэрах блёкаў шматпавярховікаў і хмарачосаў. Хмарам не вельмі падабалася, што яны падуладныя, і бывала якая-небудзь выйдзе з падкантролю ды й так залье нашага шматпакутнага Кро, што сохнуць трэ было тыдзень, глытаць пігулкі і піць гарачую гарбату замест сапраўднага пітва... Шматкроп’е... Кропіў шмат...